BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Сусветны дзень малітваў за Касцёл у Кітаі: статыстыка

У гэтай камуністычнай краіне па-ранейшаму дзейнічае як афіцыйная, так і падпольная Царква.

Згодна з пастановай Бэнэдыкта VI ад 2007 года літургічная ўрачыстасць 24 мая — Маці Божай з Сезану ў Нацыянальным марыйным санктураыі ў Кітаі — з’яўляецца Сусветным днём малітвы за Касцёл у гэтай краіне. У гэтым годзе свята прыпадае на Нядзелю Спаслання Святога Духа.
Які стан Касцёла ў Кітаі на сённяшні дзень?

Паводле найноўшых дадзеных (за 2014 год), якія падае польскае каталіцкае інфармацыйнае агенства, у Касцёле Кітая наступная сітуацыя.

Колькасць вернікаў


Вызначыць колькасць вернікаў у Кітаі дастакова складана па некалькіх прычынах. Па-першае, там няма афіцыйных і дакладных статыстыкаў наконт рэлігійнага жыцця, і не толькі ў дачыненні да хрысціянства. Па-другое, дасяжныя лічбы звычайна вельмі адрозніваюцца адна ад другой, што залежыць ад таго, адкуль яны паходзяць: ці з боку ўрада, ці партый, ці ад саміх рэлігійных супольнасцяў.
 
Такім чынам, прыкладная колькасць католікаў ў Кітаі складае ад 9 да 12 млн, прытым, што паводле афіцыяльных урадавых крыніц гэта колькасць не большая за 6 млн. А вось азіяцкае каталіцкае агенства падало лічбу каля 13 млн, што складае 1% ад агульнай колькасці жыхароў.

Колькасць дыяцэзій


Такая ж разбежка ў лічбах тычыцца і іншых бакоў жыцця Касцёла. Напрыклад, паводле Цэнтра Даследванняў ў парафіі Святога Духа ў Ганконгу ў Кітаі дзейнічае 138 дыяцэзій, сярод якіх 116, якія дзейнічаюць, альбо прынамсі праяўлюць хоць якую-небудзь дзейнасць, а таксама 22 парафіі, пра якія амаль нічога невядома. Афіцыйны ж Касцёл у Кітаі, якія кантралюецца дзяржаўнымі ўладамі, паведамляе, што існуе 97 дыяцэзій. Паводле Цэнтра Даследванняў з Ганконга мясцовы Касцёл мае 67 афіцыйных біскупаў і 37 біскупаў, якія належаць да падпольнага Касцёлу. Паводле дзяржаўных дадзеных у Кітае ёсць каля 60 дыяцэзіяльных і дапаможных біскупаў.

Святары

Прыкладна ацэньваецца, што ў Кітаі працуе каля 4 тысячаў святароў. Існуе 10 духоўных семінарый (дзве з якіх на дадзены момант зачыненыя), у якіх навучаецца каля 560 семінарыстаў і 9 ніжэйшых семінарый з 400-амі навучэнцамі, а таксама 12 семінарый падпольнага Касцёла, у якіх рыхтуецца да святарства каля 300 асобаў.

Сёстры законныя


Касцёл дзяржаўны налічвае 3250 сясцёр законных, якія працуюць у 87 кангрэгацыях, а ў Касцёле падпольным — 1530 законніц  з 37 кангрэгацый.

Паводле афіцыйных дадзеных на цяперашні час у Кітаі дзейнічае каля 6 тысяч касцёлаў і дамоў малітвы.

Сусветны дзень малітвы за Касцёл у Кітаі Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў у сваім лісце «да біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў, вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы» ад 27 мая 2007 года. Папа выказаў сваё прызнанне і ўдзячнасць за адважнае трыманне за веру, нягледзячы на многія цяжкасці і рознагалоссі, створаны ў асноўным з боку ўладаў. Іерарх таксама прадставіў пазіцыю Каталіцкага Касцёла ў дачыненні да гэтых спраў і шляхоў вырашэння спрэчных пытанняў. Гэты дакумент сустрэўся з моцнай рэакцыяй з боку вернікаў і ўлады, як пазітыўнай, так і вельмі крытычнай, але, на жаль, да гэтага часу той зварот істотна не паўплываў на сітуацыю католікаў у гэтай вялікай краіне.

Catholic.by

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць