BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Біскуп Велікаселец выдае брашуры для пакалення савецкага атэізму

На самой справе навукоўцы прыводзяць доказы існавання Бога, а не адмаўляюць Яго.

У маі 2015 года пад рэдакцыяй дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца выйшла брашура пад назвай “Усе думаюць адно і тое ж: Бог існуе”. У выданні сабраны выказванні вучоных, пісьменнікаў, філосафаў і нават атэістаў з аргументамі на карысць існавання Бога. У інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё біскуп распавёў аб мэце выдання такіх брашур, бо гэта ўжо не першае падобнае выданне. “Я нарадзіўся ў пасляваенны час атэізму, і наша пакаленне перажыло вельмі вялікую атэістычную агітацыю, мы нават памятаем словы першага сакратара КПСС Хрушчова, які абяцаў хутка паказаць па тэлевізары апошняга святара”, - тлумачыць біскуп.

Калі ён быў яшчэ зусім дзіцём, у ягонай роднай вёсцы арыштавалі святара, але да першай споведзі маленькага сына рыхтаваў бацька – за 60 кіламетраў вёз хлопца на ровары ў Кобрын, дзе быў святар. Пазней у школе будучага біскупа разам з іншымі дзецьмі вучылі таму, што выбітныя вучоныя мелі матэрыялістычны светапогляд, і рознымі іншымі шляхамі настаўнікі імкнуліся схаваць праўду пра Бога. “Бог настолькі заўважны, увесь свет нам кажа пра Бога! Эйнштэйн гаворыць: вакол мяне найскладанейшая сістэма ўзаемасувязі і гармоніі, як вучоны-фізік я ведаю, што кожная з’ява мае сваю прычыну. Мендзялееў на з’ездзе хімікаў у Берліне сказаў, адказваючы на пытанне, ці верыць ён у Бога: я аддаю перавагу застацца ў сферы бессмяротнасці душы! І наш розум, і наш унутраны голас, і Святое Пісанне гавораць нам пра Бога”, - падкрэсліў іерарх.

Біскуп Казімір зразумеў, што савецкаму пакаленню, адурманенаму прапагандай атэізму, неабходна даведацца праўду пра рэлігію і пра тое, што на самой справе гаварылі пра Бога вядомыя людзі, выправіць скажоную камуністычнай ідэалогіяй інфармацыю. У сваёй першай невялікай кніжцы “Жыццё з Богам” іерарх сабраў выказванні вучоных і разнастайныя доказы існавання Бога, асноўныя звесткі аб хрысціянскім вучэнні, галоўныя малітвы. Кніжка выйшла ў выдавецтве “Про Хрысто” у 2012 г. Біскуп імкнуўся раздаваць яе прадстаўнікам інтэлігенцыі і ўсім, хто меў патрэбу ў такой інфармацыі.

“Памятаю такі выпадак у Пінскай катэдры: падыходзіць чалавек і просіць у мяне яшчэ адну такую кніжку, якую я раней даваў яму. Мужчына сказаў, што кніжку прачытаў ягоны сын і вельмі захацеў набыць яе для сябе. Людзі чытаюць гэтыя кніжкі і выказваюць падзяку. Яны вельмі неабходныя асабліва для майго пакалення, каб людзі ведалі, што на самой справе вучоныя прыводзяць доказы існавання Бога, а не адмаўляюць Яго”, - падзяліўся іерарх.

Як лічыць біскуп Казімір, і ў наш час, калі свет настолькі матэрыялізаваны, такая літаратура неабходная сучаснай моладзі і інтэлігенцыі. Ён раздае новыя брашуры, якія вышлі накладам 5 тысяч асобнікаў, усім жадаючым.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць