На Сусветныя дні моладзі прыедуць па 5 тысяч беларусаў і ўкраінцаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У цэлым на СДМ за месяц зарэгістраваліся ўжо больш за 220 тысяч чалавек.
Да ўдзелу ў Сусветных днях моладзі ў Кракаве ўжо зарэгістравалася 1021 так званая макрагрупа – гэта больш за 230 тыс. пілігрымаў. Палова з іх – палякі, падзяліўся інфармацыяй кс. Анджэй Волпюк, каардынатар секцыі рэгістрацыі Аргкамітэту моладзевага форуму, які пройдзе ў 2016 годзе ў Кракаве. Рэгістрацыя на Сусветныя дні была распачата 26 ліпеня 2015 г., і менш чым за месяц амаль чвэрць мільёна ўдзельнікаў – гэта добры вынік, лічыць святар.
Як паінфармаваў Арганізацыйны камітэт СДМ-2016, самая вялікая колькасць замежных пілігрымаў зарэгістравалася з Італіі – больш за 23 тыс. Ужо выказала жаданне прыехаць на форум 11 тыс. чалавек з Францыі, 6 тыс. з ЗША. Таксама шмат маладых людзей хочуць паўдзельнічаць у форуме з Іспаніі, Германіі, Аўстрыі, Бразіліі, Аргентыны і Канады.
Адазваліся і пілігрымы з больш экзатычных куткоў зямнога шару. Кс. Волпюк прызнаўся, што часам арганізатары ўпершыню чуюць назвы некаторых краін і нават правяраюць іх месцазнаходжанне. Гаворка ідзе, напрыклад, пра Вануату ў Акіяніі, Бурундзі, Астравы Кука, Каба-Вэрдэ.
Шмат маладых пілігрымаў прыедуць у Польшчу з Афрыкі – з Габона, Нігерыі і Чаду. Вялікая група зарэгістравалася таксама з Азіі, у прыватнасці, з Інданэзіі, Малайзіі, Іарданіі, а таксама з Цэнтральнай Амерыкі – Гандурасу, Гаіці, Гватэмалы. Большасць зарэгістраваных груп, якія заявілі аб сваім прыбыцці, паходзяць з Бразіліі – 124, і Злучаных Штатаў Амерыкі – 104.
“Колькасць заяўленых яшчэ можа змяніцца. Гэта толькі пачатак рэгістрацыі, таму мы спадзяемся, што гэтыя лічбы будуць расці”, - сказаў кс. Волпюк, паведамляе be.radiovaticana.va
У той жа час біскуп Даміян Мускус OFM, генеральным каардынатар Аргкамітэту СДМ-2016, распавёў сайту Gaudete.ru, што ў першых днях СДМ можа прыняць удзел каля мільёна чалавек. А на падставе папярэдніх заявак Аргкамітэт мяркуе, што каля 30 тысяч маладых людзей прыбудуць з Усходняй Еўропы. На сённяшні дзень у рэгістрацыйнай сістэме ёсць дзве групы з Расіі, у тым ліку адна, якая налічвае сорак чалавек, з Санкт-Пецярбурга. Заявіла пра свой удзел каля 5 тысяч украінцаў. Столькі ж маладых людзей павінны прыехаць з Беларусі.
Аднак біскуп спадзяецца, што моладзь з Усходняй Еўропы здзівіць і колькасць удзельнікаў адтуль будзе значна больш, параўнальная з сусветнымі днямі моладзі ў Чэнстахове ў 1991 годзе. Тады ў іх прынялі ўдзел 100 тысяч маладых католікаў з Усходняй Еўропы.
Related items
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі