Ігнацыянскія рэкалекцыі адбудуцца ў Баранавічах
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Духоўныя практыкаванні будуць праходзіць у цішыні і маўчанні.
З 1 па 5 студзеня 2016 года ў Баранавiчах адбудуцца 4-дзённыя індывідуальныя рэкалекцыi «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву».
Рэкалекцыі пройдуць на падставе духоўных практыкаванняў св. Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса, ордэна езуітаў. Кожны дзень рэкалекцый будзе ўключаць: малітоўнае чытанне Божага слова (lectio divina), індывідуальную і супольную малітвы, св. Імшу і індывідуальную размову са святаром. Рэкалекцыі будуць адбывацца ў цішыні і маўчанні.
Па ўсiх пытаннях, звязаных з рэкалекцыямі, можна звяртацца па тэлефонах:
+375 44 465 18 78, +375 29 205 2067
Таксама лісты можна дасылаць на e-mail: victoriamsf@tut.by
Tagged under
Related items
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?
-
Ці можна ў Беларусі набыць «каталіцкі» Новы Запавет па-беларуску і чаму ўзнікла такое пытанне?
-
Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды
-
Усмешкі, сардэчкі, лайкі. Як адрозніваецца стыль «новых» біскупаў і што яшчэ ад іх чакаюць
-
Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч