На «eBay» знойдзены папірус з Евангеллем III-IV стагоддзяў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Фрагмент змяшчае шэсць радкоў Евангелля ад Яна па-грэцку.
Джэфры Сміт, спецыяліст па вывучэнні перыяду ранняга хрысціянства з універсітэта Тэхаса, знайшоў на сайце інтэрнэт-аўкцыёна «eBay» выстаўлены для продажу фрагмент старажытнагрэчаскага папіруса Евангелля паводле Яна, паведамляе «The New York Times».
Навуковец заўважыў культурны аб’ект у студзені мінулага года. Стартавы кошт лота складаў усяго 99 долараў. «Я падумаў, што нельга дазволіць, каб яго прадалі на "eBay". Ён адразу знікне ў прыватнай калекцыі», – успамінае Джэфры Сміт.
Навуковец звязаўся з гандляром і змог упэўніць яго прыбраць аб’яву аб продажы артэфакта, даўшы магчымасць экспертам вывучыць яго.
На фрагменце папірусу памерам з пластыкавую картку, які Джэфры Сміт датаваў перыядам паміж 250-м і 350-м гадамі, утрымліваецца каля шасці радкоў Евангелля паводле Яна з аднаго боку і некалькі радкоў тэкста на іншым баку.
Калі аналіз будзе праўдзівым, то гэты тэкст стане адзінай вядомай грэчаскай крыніцай Новага Запавету, аформленай не ў выглядзе скрутка, як гэта было прынята ў габрэяў і сучасных ім еўрапейскіх язычнікаў, а ў форме кодэкса.
Related items
-
Беларусская православная церковь призвала не верить ИИ-священникам
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле