Дзяжурствы ў касцёле Магілёва арганізуюць на час Адвэнту
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Біскуп Аляксандр Яшэўскі заклікаў не зачыняць святыню ўдзень.
Біскуп вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB праз «Фэйсбук» звярнуўся да вернікаў Магілёва з просьбай стварэння групы валанцёраў, якія будуць дзяжурыць ў каталіцкай катэдры Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, каб яна не зачынялася на працягу дня.
- Мне, як біскупу, сумна назіраць за тым, як праваслаўныя святыні адкрыты на працягу дня, а нашы зачыненыя. Тым больш што наш кафедральны касцёл - гэта помнік архітэктуры і месца, дзе знаходзяцца старажытныя фрэскі ў святыні, - напісаў біскуп і прапанаваў графік дзяжурстваў падчас Адвэнту: у панядзелак, сераду і пятніцу адразу пасля Раратняй Святой Імшы на 6.45 і да 17.00, а па аўторках, чацвяргах і суботах адразу пасля святой Імшы на 9.00 і да 17.00.
Некалькі вернікаў ужо выказалі сваю гатоўнасць дапамагчы ў дзяжурствах, але не хапае яшчэ некалькі чалавек, каб распланаваць графік.
Related items
- «Што мы шукаем?» Святар адказаў католікам, якім адмоўлена ў змене абраду
- Ватыкан адмовіў расійскім католікам у пераходзе ў заходні абрад
- Інфаркт і паспяховую аперацыю перанёс арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
- У Газе і не толькі: вулічныя Імшы пры крыжах праводзяць у рэгіёнах Беларусі
- «Умацаванне стабільнасці і адзінства». Дзяржорганы назвалі свае задачы ў рабоце з Царквой