У Ватыканскім банку замарожаны рахункі на 11 млн. еўра
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Рахункі закрыты ў рамках барацьбы з адмываннем грошай.
Каля 4800 банкаўскіх рахункаў былі закрыты ў Інстытуце рэлігійных спраў (Ватыканскім банку) у рамках барацьбы з адмываннем грошай, паінфармаваў кіраўнік Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы Рэнэ Брульхарт у інтэрв’ю італьянскаму выдынню “La Repubblica”.
Ён адзначыў, што ў Ватыкане працягваецца ўвядзенне еўрапейскіх стандартаў празрыстасці фінансавых структур. “За тры гады актыўнай працы, пры ўнутраным супрацоўніцтве і неабходнай палітычнай падтрымцы, мы пабудавалі сістэму, якая функцыянуе дзеля гарантавання празрыстасці фінансаў Святога Пасаду, у тым ліку Інстытута рэлігійных спраў”, - сказаў ён.
Кіраўнік Бюро фінансавай інфармацыі падзяліўся, што са студзеня па верасень 2015 г. было зарэгістравана 329 падазроных аперацый і “замарожана” каля 11 млн. еўра, адносна якіх праводзяцца неабходныя праверкі.
Related items
-
Беларусская православная церковь призвала не верить ИИ-священникам
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле