Ксёндз Завальнюк папрасіў памерлага біскупа Велікасельца заступніцтва ў асаблівай справе
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Святар патлумачыў, чаму гэта важная справа.
Экс-пробашч парафіі Чырвонага касцёла ў Мінску ксёндз Уладзіслаў Завальнюк выпусціў відэа да 30 дзён смерці біскупа Казіміра Велікасельца і пракаментаваў:
«У такім узросце, у матэрыяльнай беднасці будаваў касцёл у Гомелі, што і падарвала яго здароўе. Яго шмат разоў падманвалі фірмы, прадпрымальнікі, не трымалі слова – кідалі. Адны нервы. Сэрца не вытрымала, памёр на пасту».
У другой частцы свайго відэа святар скіраваў да памерлага біскупа адкрыты зварот-малітву. Ён узгадаў, што менавіта Казімір Велікаселец «не пабаяўся і благаславіў» пілігрымку копій Марыйных абразоў вакол Беларусі з просьбай аб абароне ад каронавірусу, пажару і вайны.

У сувязі з гэтым ксёндз звярнуўся да біскупа, які адышоў да Неба, з просьбай:
«Спадзяемся і верым, што дзякуючы тваёй смеласці, заступніцтву перад Багародзіцай, іерархі лакальнага Касцёла ў Беларусі дадуць-такі згоду на прысваенне копіям Марыйных абразоў статусу адпустовых».
Ксёндз Завальнюк патлумачыў, чаму гэта важна: каб людзі, якія сустракаюць пілігрымку абразоў, моляцца перад імі, змаглі атрымаць адпуст:
«Асабліва старэйшага ўзросту і хворыя, людзі, якія ніколі не змогуць быць у тых санктуарыях».
Паводле святара, на гэта рашэнне чакае Дыкастэрыя па справах культу ў Ватыкане. Ён нагадаў, што сёлета пілігрымцы Марыйных абразоў, якая працягвае падарожжа па парафіях Беларусі, спаўняецца пяць гадоў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага ў Беларусі святара і яго абвінавачванне
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна