Росіцкі ксёндз удастоены прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Спецыяльную прэмію атрымалі стваральнікі галаграм храмаў.
Прэзідэнт Беларусі па выніках 2015 году прысудзіў традыцыйныя прэміі «За духоўнае адраджэнне». У ліку пяці лаўрэатаў - два святара, гэта праваслаўны епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін (яго ўзнагародзілі за «важкі ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, асветніцкую і дабрачынную дзейнасць») і пробашч рыма-каталіцкай парафіі Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Чэслаў Курэчка (за «важкі ўклад у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, актыўны ўдзел у духоўна-асветніцкай дзейнасці краіны і прапагандзе здаровага ладу жыцця»).
Таксама прысуджаны 10 спецыяльных прэмій за дасягненні ў галіне мастацтва, аматарскай творчасці, музейнай справы і выхавання моладзі. Сярод лаўрэатаў - калектыў, які стварыў візуальныя вобразы праваслаўных святынь з дапамогай галаграфічных тэхналогій. У склад калектыву ўваходзяць галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі нелінейнай оптыкі Інстытута фізікі імя Сцяпанава НАН Беларусі Павел Апанасевіч, першы намеснік гендырэктара прадпрыемства «Магія святла» Сяргей Гінак і старшыня савета дырэктараў «Галаграфічнай індустрыі» Леанід Танін.
Лаўрэатамі прэміі «За духоўнае адраджэнне» з дзеячаў Каталіцкай царквы ў Беларусі станавіліся таксама дырэктар каталіцкай рэлігійнай місіі «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Віталь Кульпекша, айцец Юзэф Булька, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, беларускі дакументаліст, аператар і рэжысёр Юрый Гарулёў.
Related items
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын