BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Хрысціяне ў сацсетках: католікі ў «ВК» сталі часцей заяўляць аб сваёй веры

Больш за ўсё католікаў у «ВК» з Украіны, на другім месцы - Расія, на трэцім - Беларусь.

Дадзеныя па мэтавай аўдыторыі католікаў са статыстыкі рэкламнага таргетынгу сацсеткі «Вконтакте» сабраў icatholic.ru. З усіх карыстальнікаў сацсеткі сваю прыналежнасць да Каталіцкай царквы ў графе «Светапогляд» паказалі 652 тыс. 165 чалавек. З іх больш за ўсё з Украіны - 228 тыс. 536 чалавек.

Сярод расійскіх карыстальнікаў «ВК», якія ўказалі сваё веравызнанне, - 174 тыс. 914 чалавек, беларускіх - 106 тыс. 671 чалавек, з жыхароў ЗША - 23 тыс. 689 чалавек, Казахстана - 5 тыс. 728 чалавек. Што тычыцца гарадоў Расіі, то сярод маскоўскіх карыстальнікаў «ВК» лічыцца больш за 40 тыс. католікаў, піцерскіх - звыш 21 тыс., омскіх - больш за 3 тыс.

У сталіцах Украіны і Беларусі прыкладна аднолькавая колькасць католікаў, якія ўказалі пра гэта ў сацсетцы - па 25 тыс. чалавек, а, напрыклад, у Гомелі - амаль 1,5 тыс., хоць актыўных парафіян у мясцовым касцёле - каля 500 чалавек.

Долі мужчын і жанчын сярод католікаў у «ВК» прыкладна роўныя, а па ўзроставых групах ёсць істотная разбежка. Католікаў да 18 гадоў у сацсетцы 122 тыс. 232 чалавека, ад 18 да 25 і ад 25 да 45 год - амаль пароўну, прыкладна па 260 тыс. чалавек. І узроставая група ад 45 гадоў складае 43 тыс. 989 чалавек.

Для параўнання - усе, хто выказаў стаўленне да іншых рэлігій і канфесій: праваслаўе - 14 млн. 374 тыс. 978 чалавек, іслам - 2 млн. 705 тыс. 750 чалавек, будызм - 607 тыс. 273 чалавека, юдаізм - 171 тыс. 752 чалавека, пратэстантызм - 225 тыс. 836 чалавек. Шмат і тых, хто паказаў прыналежнасць да хрысціянства без канкрэтызацыі - 787 тыс. 689 чалавек - верагодна, сярод іх таксама нямала католікаў.

Адзначым, што большая частка карыстальнікаў, мяркуючы па агульнай статыстыцы, і зусім нічога не паказала ў графе «Светапогляд» альбо неяк інакш выказалі прыналежнасць да канфесіі.

Дарэчы, колькасць тых католікаў, якія заявілі аб сваім веравызнанні ў «ВК», прыкметна вырасла менш чым за год. У лютым 2014 году такіх карыстальнікаў было больш чым на 200 тысяч менш - 436 тыс. 446 чалавек.

Last modified onПанядзелак, 11 Студзень 2016 14:59
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць