У Брэсце абвалілася арка Бернардынскага кляштара [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Каштоўнасць знікае, нягледзячы на намаганні валанцёраў.
На тэрыторыі сучаснай Брэсцкай крэпасці недалёка ад Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра знаходзяцца руіны каталіцкага Бернардынскага кляштара. Нягледзячы на ўвагу мясцовай прэсы і намаганні валанцёраў, якія клапоцяцца аб захаванні каштоўнасці (гэтыя руіны - практычна ўсё, што засталося ад старога Брэста), пішуць звароты ў гарвыканкам, мясцовыя ўлады так і не праводзяць работу па ўмацаванні або кансервацыі руін. Як вынік - на днях абвалілася арка кляштара пры спробе яе ўмацаваць. Ніхто не пацярпеў, пры тым што як раз у момант абвальвання руіны аглядалі турысты, паведамляюць у сацсетках валанцёры.
У 1605 годзе бэрнардынамі былі ўзведзены драўляныя пабудовы, касцёл і кляштар. З ахвяраванняў Льва Сапегі і Яна Галемскага замест драўлянага пачалося будаўніцтва мураванага касцёла, які ў 1623 годзе быў асвечаны ў імя Яна Хрысціцеля і Святой Ганны. Праз год, ў 1624 годзе быў таксама заснаваны і жаночы драўляны кляштар. Пазней, на гэтым жа ўчастку быў узведзены ўжо каменны касцёл і кляштар бэрнардынак, які быў скончаны ў 1750 годзе. Кляштары бернардынцаў і бернардынак Брэста - адзіныя збудаванні гэтага ордэна ў Беларусі, што ўтварылі ансамбль, арганізаваны вакол плошчы.
У найпрыгажэйшым каталіцкім кляштары, пераробленым для патрэб крэпасці, аж да 1941 года размяшчаўся шпіталь. Тут у перыяд абароны крэпасці немцамі былі захопленыя ў палон параненыя і лекары з медсёстрамі, якіх яны потым гналі перад сабой пад кулямёты абаронцаў. У пасляваенны час будынак выкарыстоўвалася ў якасці склада ваеннай часткі, якая размяшчалася ў гэтым месцы. Пасля развалу СССР будынак паступова разбураўся.
Media
Related items
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць
-
«Каб ніхто не меў права паглядзець?» Экс-пробашч Чырвонага касцёла выступіў са зваротам
-
Ніхто не прыйшоў на Імшу ў катэдры Магілёва. Святар выказаў свае пачуцці, а вернікі далі яму парады
-
Толькі адзін касцёл у Беларусі будуць рэстаўраваць сёлета за кошт рэспубліканскага бюджэту. І гэта не Будслаў
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску застаўся адзін год. Але яго будучыня застаецца цьмянай