Святар - жанчынам на 8 сакавіка: будзьце, як Панна Марыя!
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Папа Францішак: Жанчыны адчуваюць свет адкрытым сэрцам.
Многія жанчыны 8 сакавіка не толькі прымаюць віншаванні, але і ўдзельнічаюць у службах ў царкве, дзякуючы Богу. Тым больш цяпер, калі католікі перажываюць Вялікі пост і не ладзяць у гэты час застолля.
Пробашч гомельскай каталіцкай парафіі айцец Славамір віншуе жанчын, якія адзначаюць сваё свята 8 сакавіка, і жадае ім браць прыклад з Панны Марыі і многіх жанчын-святых:
- Ва ўсім бярыце прыклад з Найсвяцейшай Багародзіцы, у ёй - сапраўдная жаночая прыгажосць і любоў!
Папа Францішак таксама традыцыйна віншуе з Міжнародным жаночым днём:
- Віншую ўсіх жанчын, якія кожны дзень спрабуюць пабудаваць грамадства больш гуманнае і гасціннае. Па-братэрску дзякую ўсім тым, хто тысячамі спосабаў сведчыць аб Евангеллі і працуе ў Царкве.
Святы Айцец адзначае, што гэты дзень дазваляе прыцягнуць увагу да важнай ролі жанчын і іх прысутнасці ў нашым жыцці, асабліва тых, якіх дыскрымінуюць і падвяргаюць пакутам. Пантыфік заклікае глядзець з павагай на жанчын, якія бачаць, разумеюць і адчуваюць свет больш адкрытым сэрцам.
Related items
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу