У Беларусі не будзе шэсцяў 1 мая з-за Пасхі ў праваслаўных
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Адны будуць ускладаць кветкі Леніну, іншыя пойдуць у царкву.
1 траўня адна частка грамадства будзе святкаваць Уваскрасенне Езуса Хрыста, а іншая - ушаноўваць Леніна, заўзятага атэіста і праціўніка Царквы. Аднак масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню працы, у Беларусі не будзе - Вялікдзень прызналі больш важным святам.
1 мая - Дзень працы, адно з галоўных святаў сацыялістаў і камуністаў - у 2016 годзе супаў са святкаваннем Пасхі ў Праваслаўнай царкве. У сувязі з гэтым у Беларусі не будуць шырока адзначаць Дзень працы, адменены мітынгі і шэсці, якія традыцыйна праходзяць пад чырвонымі камуністычнымі сцягамі. Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні - па просьбе праваслаўнага духавенства і саміх працоўных калектываў.
У Мінску на 1 мая запланаваны толькі лакальныя мерапрыемствы - ускладанне кветак да помніка Леніна і свята ў парку імя Горкага. Напярэдадні Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі правядзе ўрачысты сход. У іншых гарадах, у прыватнасці, у Гомелі, урачыстыя сходы прафсаюзаў таксама пройдуць напярэдадні Дня працы, а на 1 мая запланаваны толькі невялікія святочныя мерапрыемствы ў парку.
Дзень працы шырока адзначаўся ў Савецкім Саюзе як адно з галоўных святаў, і меў палітычную афарбоўку. Цяпер у многіх краінах свету 1 траўня святкуецца Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных.
Related items
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца