Каталіцкі і праваслаўны святары блаславілі прызыўнікоў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Кожны атрымаў крыжык і пажаданні любові і мудрасці.
З 16 па 31 мая адбываецца прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу. Паводле слоў лідскага камісара Аляксандра Хермана, усяго сёлета падчас вясновага прызыву з ваеннага камісарыяту Лідскага раёна ў воінскія часткі будуць накіраваны больш за 250 юнакоў.
«20 хлопцаў папоўняць спіс ваеннаслужачых Лідскага пагранатрада, 23 прызыўнікі будуць служыць у 116-й штурмавой авіябазе. У цэлым гэтай вясной у воінскія часткі для праходжання тэрміновай ваеннай службы накіруюць да 10 тысяч чалавек, яшчэ каля тысячы будуць праходзіць службу ў рэзерве», — сказаў Аляксандр Херман.
Перад адпраўкай прызыўнікоў на службу святары Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы ўдзялілі прызыўнікам благаслаўленне і акрапілі іх святой вадой. На заканчэнне кожны прызыўнік атрымаў на памяць крыжык.
«За перыяд службы я жадаю вам любові, розуму і мудрасці, каб з Божай дапамогай у будучыні вы змаглі абараняць свае сем’і, жонак і дзяцей і былі добрым прыкладам для іх», — пажадаў прызыўнікам кс. Юрый Беганскі, паведамляе Сatholic.by.
Нагадаем, у Беларусі вызначаны парадак альтэрнатыўнай службы >>>
Related items
-
Уратавалі ад інфаркту. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму