BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Вільні ўсталявана шыльда ў гонар Казіміра Сваяка

Імя беларускага паэта і святара ўвекавечана ў цэнтры літоўскай сталіцы.

22 траўня 2016 года на адзін беларускі знак паболела ў Вільні - Таварыствам беларускай культуры ў Літве ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар святара і паэта Казіміра Сваяка. Шыльда ўсталявана ў старым горадзе на будынку дома па адрасе Дзіджоі 17 (Didžioji g. 17). Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды адбудзецца 19 чэрвеня а 12.00 з набажэнства ў беларускім касцёле св. Барталамея з удзелам духавенства з Літвы і Беларусі. Затым грамада накіруецца да шыльды, дзе адбудзецца яе адкрыццё і асвячэнне, паведаміў старшыня ТБК Аляксандр Адамковіч.

Скульптар шыльды - Ігар Засімовіч, мецэнат - Мікіта Забуга. Па-літоўску і па-беларуску (лацінкай) на шыльдзе, якая мае форму крыжа, гаворыцца: «Тут жыў і вучыўся беларускі святар і паэт Казімір Сваяк».

Казімір Сваяк, сапраўднае імя - Канстанцін Стаповіч (1890 г., в. Барані, Свянцянскі павет, Віленская губерня, цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць - 1926, Вільня) - беларускі каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч, паэт. Друкаваўся з 1913 («Беларус»). Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (Вільня, 1924), вершаванага апавядання «Чарку дай, браце» (Вільня, 1926). Выступаў як публіцыст, пісаў драматычныя творы. Асобнымі выданнямі выйшлі «Янка Канцавы» (Вільня, 1920, 1924), «Купалле» (Вільня, 1930). Напісаў філасофскі дзённік «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі» з «Аўтабіяграфіяй».

Media

Last modified onПанядзелак, 23 Май 2016 00:05
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць