BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Украінскі арцыбіскуп памёр на свяце ў Беларусі

Пётр Мальчук удзельнічаў у Эўхарыстычным кангрэсе ў Гродне.

Ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі Рымска-Каталіцкай царквы ва Украіне 50-гадовы арцыбіскуп Пётр Мальчук адышоў у вечнасць у ноч на 27 траўня. Арцыбіскуп Пётр знаходзіўся ў Беларусі на Нацыянальным Эўхарыстычным кангрэсе. Прычына смерці пакуль невядомая. Мяркуюць, што маглі быць праблемы з сэрцам. Арцыбіскупа знайшлі ў пакоі ўжо памерлага. Дэталі адносна пахавання будуць вядомыя пазней, паведамляе Сredo-ua.org.

Нагадаем, напярэдадні ўвечары пасля завяршэння Нацыянальнага Эўхарыстычнага кангрэса, на якім сабраліся ўсе біскупы з Беларусі, а таксама замежныя іерархі, у тым ліку з Ватыкана, прайшла шматтысячная працэсія Божага Цела ў гонар урачыстасці Цела і Крыві Хрыстовых.

Пётр Мальчук нарадзіўся ў 1965 годзе, быў у Ордэне Братоў Меншых (францысканцаў). У 2011 годзе Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў Пятра Мальчука OFM ардынарыем Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі, надаючы яму тытул арцыбіскупа.

Last modified onПятніца, 27 Май 2016 14:11
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць