У Беларусі зарэгістравалі каталіцкае «Радыё Марыя»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Чакаецца, што радыёстанцыя пачне вяшчаць у снежні 2016 года.
У Беларусі зарэгістравана каталіцкая радыёстанцыя Сусветнай сям'і «Радыё Марыя». Афіцыйна юрыдычная асоба атрымала назву Установа «Радыё РМ» - гэта звязана з некаторымі палажэннямі беларускага заканадаўства. Аднак беларуская ўстанова зможа атрымаць правы на выкарыстанне гандлёвай маркі «Радыё Марыя» і выходзіць у эфір пад гэтай назвай.
- Яшчэ трэба прайсці шэраг юрыдычных працэдур, аднак галоўны этап, нарэшце, пройдзены. Плануецца, што першым крокам будзе стварэнне мабільнай студыі, якая будзе трансляваць святыя Імшы з розных касцёлаў краіны. Спадзяемся, што мы зможам пачаць вяшчанне ў снежні 2016 года, - паведаміў katolik-gomel.by кіраўнік праекта «Радыё Марыя Беларусь» Вячаслаў Гулевіч.
Нагадаем, адкрыць рэдакцыю сусветна вядомай каталіцкай радыёстанцыі «Радыё Марыя» ў Беларусі спрабуюць ўжо на працягу пяці гадоў (чытайце больш падрабязна пра гісторыю і планы >>>)
Related items
-
В Минске легендарный мастер открыл благотворительный барбершоп. Он католический
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі