У Гродне пачалі аднаўляць пашкоджаны ураганам крыж на касцёле
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Цяжкую і небяспечную працу плануюць выканаць за некалькі дзён.
Крыж на вежы старадаўняга Бернардынскага касцёла ў Гродне будзе адноўлены, працы ўжо пачаліся. Гродзенцы публікуюць у сацсетках фота пашкоджанай канструкцыі, акружанай будаўнічымі рыхтаваннямі. Цяжкую і небяспечную працу плануюць выканаць за некалькі дзён.
Нагадаем, моцная навальніца, якая прайшла па заходняй Беларусі два месяцы таму, нашкодзіла не толькі дрэвам і машынам, але і сарвала дахі на многіх будынках, а таксама прынесла бяды старадаўнім храмам у Гродне. Ураган пашкодзіў крыжы на лютэранскай кірсе і каталіцкім Бернардынскім касцёле (Узвышэння Святога Крыжа), які з'яўляецца найстарэйшым дзеючым каталіцкім храмам у Гродне і адным з найстарэйшых у заходняй Беларусі, ён быў асвечаны 13 траўня 1618 года.
Related items
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах
-
З Расіі дэпартуюць каталіцкага святара – сітуацыя нестандартная
-
Гучны выпадак атрымаў працяг: на Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле