Кароль кашміру аплоціць аднаўленне базылікі ў Італіі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Улады паабяцалі адбудаваць разбураныя землятрусам храмы.
Прэм’ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы запэўніў, што разбураныя землятрусам касцёлы будуць адбудаваны нанова, распавёў журналістам арцыбіскуп Спалета-Норчы Рэната Бакарда. “Сёння раніцай я размаўляў з старшынёй Савета Міністраў, які паабяцаў аднавіць усё: дамы, касцёлы, грамадскія пабудовы. Гэта напаўняе надзеяй. Я не эксперт, але вядома, што адбудова гэтых пярлінаў будзе нялёгкай справай”, - сказаў іерарх.
Адным з самых значных і вядомых храмаў, які быў разбураны землятрусам, стала базыліка св. Бэнэдыкта ў Норчы, пабудаваная ў ХІІІ ст. Лічыцца, што яна была ўдзведзена над фундаментам дому, у якім нарадзіўся заснавальнік заходняга манаства і апякун Еўропы. На сённяшні дзень ад яе застаўся толькі фасад.
Аб гатоўнасці прафінансаваць аднаўленне святыні заявіў італьянскі бізнэсмен і мецэнат Брунэла Кучынэлі, паспяховы дызайнер, якога называюць каралём кашміру. Прадпрымальнік не першы год дапамагае мясцовым бэнэдыктынам. “Мы адновім яе, як рабілі нашы продкі”, - сказаў Кучынэлі, спасылаючыся на адбудову святыні мясцовымі жыхарамі пасля землятрусу ў 1702 г. Свае планы прадпрымальнік ужо абмеркаваў з кіраўніком італьянскага ўраду.
У цэнтральнай частцы Італіі з канца жніўня 2016 г. працягваюцца падземныя штуршкі. У выніку, разбурана вялікая колькасць дамоў, пабудоваў, аб’ектаў культурнай і рэлігійнай спадчыны. Без даху над галавой засталіся каля 40 тыс. чалавек.
Related items
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам