Першую беларускую царкву ў замежжы пабудавалі ў Лондане
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Уніяцкі храм стаў першай драўлянай царквой у брытанскай сталіцы.
Новазбудаваная царква ў гонар святаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага, і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа будзе асвечаная ў Лондане 17 снежня. Урачыстаць адбудзецца ў 10.30 па адрасе Marian House, Holden Avenue, London N12 8HY. Бліжэйшая станцыя метро - Woodside Park.
Гэта адзіная ў замежжы адмыслова пабудаваная беларуская грэка-каталіцкая царква і першая драўляная царква ў Лондане ад часоў Вялікага пажару (1666 год).
Збудаваная на 30-я ўгодкі Чарнобыля, яна таксама будзе храмам-помнікам усім ягоным ахвярам, гаворыцца на старонцы падзеі ў Facebook.
Пасля Боскай Літургіі адбудзецца выступленне дырэктара Дабрачыннага фонду «Сакавік» Марыі Міцкевіч, прысвечанае дзейнасці Беларускай місіі і яе рэктара а. Аляксандра Надсана ў галіне дапамогі ахвярам Чарнобыля ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х.
Урачыстасць завершыцца прыёмам ў Марыян Хаўз.
Нагадаем, 7 лютага 2016 года ў Лондане быў асвечаны краевугольны камень беларускай грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народа.
Related items
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце