BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Кніга маці 18 дзяцей паступіла ў продаж у Беларусі [+адрасы]

Замовіць кнігу пра тое, як быць шчаслівым у сям'і, можна і праз інтэрнэт.

Набыць кнігу іспанскай маці 18 дзяцей «Як жыць шчасліва ў сям'і з 1,2,3... дзецьмі?», выдадзеную на беларускай мове, можна ў Мінску, Гомелі, Гродне і Віцебску, а таксама праз інтэрнэт. Нагадаем, нядаўна Беларусь наведала адна з самых шматдзетных сем'яў Еўропы і прэзентавала кнігу пра тое, як быць шчаслівым у сям'і, заснаваную на асабістым досвеце і практычных парадах.

Кніга паступіла ў продаж у сталічную краму «Духоўная кніга» на Багдановіча, 25, у шапік пры архікатэдры (пл. Свабоды, 6), на кірмаш «Свет кніг» (Купалы, 27, павільён В, левы шэраг), інтэрнэт-краму www.imbryk.by У канцы снежня кніга паступіць у продаж у краму літаратурнага дома «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

У Гродне кніга прадаецца ў краме пры каталіцкай дыяцэзіі, у Віцебску - у кіёску пры кафедральным касцёле Езуса Міласэрнага, у Гомелі - на першым паверсе касцёла Нараджэння Божай Маці (па нядзелях з 10.00 да 13.00).

Жадаючых замовіць партыю кніг у іншыя гарады або атрымаць кнігу па пошце просім пакідаць паведамленні на старонках у Фэйсбуку facebook.com/gomelcatholic і ВКонтакте vk.com/gomelcatholic альбо напісаць каментар пад гэтым артыкулам са сваімі кантактамі (каментары не будуць бачныя іншым наведвальнікам).

Усе ахвяраванні за набыццё кнігі накіроўваюцца на развіццё Акадэміі сям'і ў Беларусі (IFFD) - раздрукоўку матэрыялаў, канцтавары, арэнду памяшканняў.

Каментары   
+2 #1 Павал 2016-12-16 09:33
Перад Калядамі кніжка з'явіцца ў Пінску, Наваполацку і іншых гарадах. Запытвайце ў вашых святароў ))
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць