Мінздар адрэагаваў на крытыку праекта па медыцынскай этыцы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Праект адпраўлены на дапрацоўку, адбудзецца паўторнае грамадскае абмеркаванне.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала паведамленне з падзякай «за праяўленую цікавасць і абмеркаванне праекта пастановы «Аб зацвярджэнні норм медыцынскай этыкі і дэанталогіі». Нагадаем, праект, дзе прапісвалі патрабаванні да знешняга выгляду медработнікаў, у прыватнасці забарона на «відавочную дэманстрацыю сваёй рэлігійнай прыналежнасці, адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў», выклікаў бурнае абмеркаванне. Да кіраўніка Міністэрства аховы здароўя звярнуліся прадстаяцелі Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў з крытыкай праекту.
- Прапановы і заўвагі прыняты пад увагу. Грамадскае абмеркаванне па праекце спынена ў сувязі з яго дапрацоўкай, - адзначаецца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя. У інфармацыі гаворыцца таксама пра тое, што аб паўторным грамадскім абмеркаванні будзе паведамлена дадаткова.
Related items
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі