Каталіцкі біскуп у Віцебску ўручыў падарункі бяздомным
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Іерарх павіншаваў з Калядамі і пажадаў благаславёнага новага года.
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 30 снежня сустрэўся з бяздомнымі жыхарамі Віцебска. Сустрэча адбылася з нагоды калядных і навагодніх святаў у цэнтры начнога знаходжання ў Віцебску.
Іерарх павіншаваў прысутных са Святам Божага Нараджэння і пажадаў бласлаўлёнага новага году. Усе прысутныя бяздомныя атрымалі харчовыя падарункі, якія былі падрыхтаваныя каталіцкай дабрачыннай арганізацыяй Віцебскай дыяцэзіі “Карытас”.
На сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар «Карытас» кс. Андрэй Аніскевіч са сваімі супрацоўнікамі.
Варта адзначыць, што каталіцкая арганізацыя «Карытас» не толькі рыхтуе святочныя падарункі для бяздомных з нагоды рэлігійных святаў. Яна таксама фінансуе штодзённае харчаванне для людзей, якія зарэгістраваныя ў Віцебскім цэнтры начнога знаходжання.
Related items
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?