BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Курапатах прайшла міжканфесійная малітва за Беларусь

Вернікі адзначылі другую гадавіну малітоўнага марафону.

Ініцыятыве «Няспынная малітва за Беларусь» споўнілася два гады - гэтую дату ўдзельнікі ініцыятывы 20 красавіка адзначылі ў Курапатах масавай міжканфесійнай малітвай за краіну. У цэлым «Няспынная малітва за Беларусь», якая прадугледжвае штогадзіннае, у тым ліку начное чуванне ў малітве за краіну, аб'ядноўвае больш за 150 чалавек з розных куткоў Беларусі. Ва ўрочышчы Курапаты 20 красавіка сабраліся каля 25 удзельнікаў ініцыятывы з Мінска, сярод іх - католікі, праваслаўныя і пратэстанты.

Малітоўны марафон аб'ядноўвае свецкіх вернікаў розных хрысціянскіх канфесій. Першую гадавіну ініцыятывы яе ўдзельнікі адзначылі малітвай у катэдральным касцёле Мінска. А ў гэтым годзе сустрэча прайшла ў Курапатах, паколькі менавіта яны знаходзяцца ў цэнтры ўвагі краіны, паведаміла адна з арганізатараў малітвы, каталіцкая верніца Вольга Севярынец.

У Курапатах маліліся аб тым, каб «Беларусь стала соллю Еўропы», за нядаўна арыштаваных беларусаў, пра пакаянне Расіі, падзеі ў якой прывялі да сталінскіх рэпрэсій, што загубілі мільёны жыццяў. Бо Курапаты - месца масавых пахаванняў рэпрэсаваных, якія былі расстраляныя ў канцы 1930 - пачатку 1940-х гадоў. Гэта ўрочышчы з'яўляецца знакавым месцам для Беларусі, менавіта тут пачыналася нацыянальнае адраджэнне пасля выяўлення астанкаў рэпрэсаваных.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць