Паломнікі прыбываюць у Будслаў, пачынаецца фэст - Twitter-трансляцыя
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Паломнікі пераадолелі сотні кіламетраў на шляху да Божай Маці.
30 чэрвеня пешыя і веласіпедныя пілігрымкі з розных куткоў Беларусі прыбываюць у Будслаў, дзе ў пятніцу-суботу пройдзе каталіцкі фэст у гонар старажытнага цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. 30 чэрвеня адбудзецца святая Імша для пілігрымаў і начная працэсія са свечкамі і фігурай Божай Маці, а ўначы - моладзевы канцэрт праслаўлення Бога. У суботу, у 11.00 пачнецца цэнтральнае Набажэнства. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел не толькі свецкія вернікі, але і сотні святароў, біскупы, а таксама афіцыйныя асобы Мінскага аблвыканкама.
У пятніцу многія вернікі прыедуць аўтатранспартам, а ўсяго ў Будславе чакаюць каля 20 тыс. пілігрымаў, з іх каля 3 тыс. прыйдуць пешшу. У прыватнасці, пілігрымка «Баранавічы - Будслаў» за 9 дзён шляху пераадолела пешшу амаль 300 кіламетраў. Усяго ў 2017 годзе ў Будслаў арганізавана каля 20 пешых пілігрымак з розных куткоў Беларусі.
Ужо пяты год запар мы арганізуем Twitter-трансляцыю пілігрымак - каб у онлайн-рэжыме дзяліцца радасцю і прыгодамі у шляху з тымі, хто не змог адправіцца пешшу да Маці Божай Будслаўскай.
Media
Related items
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах