Будслаўскі фэст разгледзяць у ЮНЕСКА для ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Прыняцце рашэння па новай заяўцы чакаецца ў 2018 годзе.
Міністэрства культуры Беларусі сумесна з Нацыянальнай камісіяй зноў накіравалі ў ЮНЕСКА файл «Святкаванне ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай» для ўключэння ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны сусветнага значэння. Нагадаем, пры першай спробе Будслаўскі фэст - галоўнае свята католікаў Беларусі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай - не ўключылі ў спіс і адправілі файл на дапрацоўку, што і было выканана. У абноўлены файл, па патрабаванні ЮНЕСКА, ўключана дадатковая інфармацыя аб інвентарызацыі: паказана, як мясцовая супольнасць удзельнічала ў інвентарызацыі. З гэтай мэтай была праведзена экспедыцыя ў Будслаў і апытанне мясцовых жыхароў і вернікаў.
Падчас круглага стала прадстаўнік Інстытута культуры Беларусі адзначыла, што яшчэ ў пачатку 90-х гадоў мясцовая каталіцкая парафія пачала збіраць інфармацыю і фота аб святкаванні ў гонар абраза. У касцёле быў створаны архіў, які пасля перадалі ў Мінск.
Паведамляецца, што разгляд новай заяўкі чакаецца ў 2018 годзе.
Related items
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
Не толькі на вуліцы: удзельнікі працэсіі Божага Цела ў Гродне масава сведчылі аб сваёй веры ў сацсетках
-
У Беларусь прыехалі мастакі, каб маляваць касцёлы і не толькі, і падзяліліся ўражаннямі
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці