Мітрапаліт Кандрусевіч: Еўропа забываецца пра хрысціянскія карані
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
«Абудзіць Еўропу з духоўнага летаргічнага сну можа дапамагчы моладзь».
Падчас сустрэчы Рады каталіцкіх біскупаў Еўропы з прэзідэнтам Беларусі да ўдзельнікаў асамблеі звярнуўся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У сваім слове ён адзначыў, што Еўропа цяпер перажывае шмат выпрабаванняў:
- Найчасцей гаворыцца пра эканамічны, фінансавы, дэмаграфічны, міграцыйны крызісы, пра заняпад сямейных каштоўнасцяў, абароны жыцця, і г.д. Спецыялісты ліхаманкава шукаюць выйсця з гэтай сітуацыі. Аднак, на жаль, яны вельмі часта не прызнаюць таго, што галоўнай прычынай гэтага заняпаду з’яўляецца духоўны крызіс, - адзначае іерарх.
Па яго словах, Еўропа забываецца пра хрысціянскія карані і духоўны падмурак, на якім была збудавана яе цывілізацыя:
- Замест гэтага яна ўсё часцей звяртаецца да ідэалогій, якія не прызнаюць Бога, не паважаюць чалавека як Божае стварэнне і свабоду жыць паводле Божага закону, у выніку чаго дэмакратыя без арыентацыі на праўду зводзіцца да індывідуалізму і, як адзначыў папа Францішак, вядзе да глабалізацыі абыякавасці. Таму неабходна памятаць пра тое, што Еўропа вырасла з хрысціянства і для рашэння сваіх праблем павінна вярнуцца да хрысціянскіх каранёў, бо дрэва з падрэзанымі каранямі засохне.
У гэтым працэсе, падкрэсліў кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі, асаблівая роля належыць моладзі, якой уласцівы пошук новых жыццёвых шляхоў. Выхаваная на этычных прынцыпах, яна можа дапамагчы абудзіць Еўропу з духоўнага летаргічнага сну, каб пераадолець маральны заняпад, які становіцца хранічным, упэўнены Мітрапаліт Кандрусевіч. Поўны тэкст звароту прыводзіць Catholic.by.
Related items
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу