У Мёрах аднавілі скульптуру Панны Марыі, знішчаную ў савецкі час
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Бульдозерам статую скінулі ў возера, але яе аднавілі па памяці мясцовых жыхароў.
У Мёрах, раённым цэнтры ў Віцебскай вобласці, з'явілася новая цікавостка. На мясцовай набярэжнай аднавілі гістарычнае месца і гістарычную скульптуру Панны Марыі.
- Ранейшая скульптура Маці Божай з белага мармуру, па ўспамінах майго памерлага бацькі, стаяла на гэтым месцы да канца 50-х гадоў XX стагоддзя. Яе сапхнулі бульдозерам ў возера, пры гэтым яна разламалася на тры кавалкі. У 70-х вадалазы спрабавалі знайсці абломкі, але ў гэтым месцы вельмі ілістае дно, так што нічога не знайшлі. На адным з фота - карціна нашага земляка В.В.Шамшура «Мёры. Успамiн»2001 г., на якой ён па памяці намаляваў ранейшую скульптуру. Маё шанаванне уладам Мёраў і святарам нашага касцёла, - паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook жыхар Мёраў, дырэктар заказніка «Ельня» Іван Барок.
Новую скульптуру, якая адрозніваецца ад папярэдняй і адлюстроўвае Панну Марыі і Дзіцятка Езуса, якога Божая Маці трымае над сабой на выцягнутых руках, усталявалі на доўгай набярэжнай возера Мёрскае. Адсюль добра бачная мясцовая славутасць - каталіцкі храм Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які пабудавалі з чырвонай цэглы ў стылі неаготыкі ў 1907 годзе.
Media
Related items
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт