BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Біскупы Беларусі падтрымалі ініцыятыву гамяльчанкі і звярнуліся да прэзідэнта з просьбай зрабіць 1 лістапада выхадных днём

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў адпаведны ліст ад імя Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў.

Біскупы Беларусі на пленарным пасяджэнні падтрымалі ініцыятыву каталіцкіх вернікаў ўстанавіць у лістападзе выхадны дзень для шанавання памяці памерлых. Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адмысловы ліст прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку накіраваў кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Нагадаем, петыцыя за выходныя дні 1 і 2 лістапада сабрала ўжо каля 2 тыс. подпісаў. Падпісаць петыцыю, аўтарам якой стала парафіянка касцёла ў Гомелі Алёна Германовіч, заклікаюць не толькі католікаў, але і ўсіх, хто жадае ў лістападзе мець выхадны дзень, каб наведваць магілы сваіх продкаў.

- 1 лістапада Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзначае свята Усіх Святых. У гэты дзень мы таксама наведваем могілкі, і па традыцыі ўжо вечарам гэтага дня богаслужэнні здзяйсняюцца за памерлых, вельмі часта - на могілках, - цытуе Catholic.by арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Паводле яго слоў, у многіх краінах свету, дзе жывуць католікі і пратэстанты, 1 лістапада на дзяржаўным узроўні ўстаноўлены выхадным днём. - Дзень усіх памерлых мы пачынаем адзначаць 1 лістапада. Калі гэты дзень будзе свабодным, ён стане добрай нагодай памаліцца не толькі ў храме, але і на могілках. Разам з тым, гэта прывядзе да балансу з Праваслаўнай Царквой, дзе вернікі маюць выхадны дзень - Радаўніцу.

1 і 2 лістапада каталіцкія вернікі ва ўсім свеце, у прыватнасці, у Беларусі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых. У цэлым увесь лістапад у Каталіцкай царкве прысвечаны малітвам за памерлых, а ў перыяд з 1 па 8 лістапада ў вернікаў ёсць магчымасць атрымаць індульгенцыю за душу памерлага. Пры гэтым асаблівым днём з'яўляецца 2 лістапада. У народзе гэтае старажытнае свята памінання продкаў называюць «Дзяды». Да 1998 году 2 лістапада быў у Беларусі выхадным днём - нароўні з праваслаўнай Радаўніцай, якую адзначаюць увесну. Але ўказам прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" Дзень памяці быў прызнаны святочным, аднак працоўным днём. Тады ж былі скасаваныя выходныя панядзелкі пасля Вялікадня, які праваслаўныя і католікі адзначаюць, як правіла, у розныя дні.

Раней ініцыятыву падтрымала каталіцкае духавенства, у прыватнасці, біскуп Аляксандр Яшэўскі на сваёй старонцы ў Facebook змясціў спасылку на петыцыю, а арцыпастыр Касцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч 1 лістапада падчас святочнай Імшы запрасіў сталічных вернікаў падпісваць петыцыю.

Last modified onСубота, 02 Снежань 2017 21:00
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць