Прах княгіні Магдалены Радзівіл пахаваюць у мінскім касцёле
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Цырымонія адбудзецца 17 лютага ў касцёле на Залатой Горцы.
У суботу, 17 лютага, у мінскім касцёле на Залатой Горцы (парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) пр. Незалежнасці, 44а) адбудзецца перазахаванне парэштак мецэнаткі і культурнага дзеяча княгіні Магдалены Радзівіл. Пахавальную цырымонію ў 10.00 узначаліць біскуп Юрый Касабуцкі. Пазней у святыні будзе ўсталявана памятная шыльда і барэльеф у гонар Магдалены Радзівіл. Напярэдадні, увечары 16 лютага, урна з парэшткамі будзе выстаўлена для развітання, паведаміў пробашч парафіі кс. Юрый Санько.
- Прыедуць прадстаўнікі сям'і Радзівілаў, а таксама прамыя нашчадкі Магдалены. Вяртанне праху на родную зямлю і выкананне апошняй волі найвялікшай мецэнаткі беларускай культуры пачатку ХХ стагоддзя - вялікая падзея для нашай культуры! - гаворыць блогер і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка, які стаў адным з ініцыятараў перазахавання парэштак.
Нагадаем, прах княгіні Магдалены Радзівіл даставілі са Швейцарыі ў Беларусь падчас VII З'езда беларусаў свету. Тады парэшткі перадалі сталічнаму Чырвонаму касцёлу. Падчас свайго жыцця ў Мінску меценатку спансавала будаўніцтва шпіталёў, інтэрнатаў для студэнтаў, збірала вакол сябе творчую інтэлігенцыю, дзякуючы княгіні развіваліся літаратура, журналістыка, адукацыя, яна падтрымлівала выданне першых кніг беларускіх класікаў: Максіма Багдановіча, Якуба Коласа. Больш падрабязна пра жыццё і дзейнасць Магдалены Радзівіл - у відэасюжэце.
Media
Related items
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня