BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На аднаўленне касцёла ў Мсціславе сабралі ўжо 5,5 тыс. рублёў

У адрамантаваным храме плануецца размясціць канцэртную залу для музычнай школы.

На аднаўленне былога каталіцкага храма ў Мсціславе сабрана ўжо 5,5 тыс. рублёў (у эквіваленце прыкладна 2,5 тыс. еўра). Нагадаем, унікальны аб'ект спадчыны - касцёл, які ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці нацыянальнага значэння «Былы калегіюм езуітаў» у Мсціславе, руйнуецца і патрабуе тэрміновых работ.

- Каля 4,5 тыс. на дабрачынны рахунак пералічылі простыя людзі і арганізацыі, астатнюю суму перавялі з Міністэрства культуры Беларусі. Чакаецца, што яшчэ паступяць сродкі, сабраныя падчас дабрачыннага канцэрту ў Магілёве, - распавёў Katolik.life актывіст Дзяніс Касцюкевіч, адзін з ініцыятараў збору сродкаў для аднаўлення храма.

Па словах актывіста, усяго на дадзены момант патрабуецца прыкладна 300 тыс. рублёў (каля 150 тыс. еўра):

- Пакуль ідзе размова не аб аднаўленні храма, а пра тое, каб спыніць яго руйнаванне, пасля чаго пачнецца праца непасрэдна па рэстаўрацыі. 8 лютага была падпісаная дамова з арганізацыяй, якая будзе абследаваць аб'ект і пасля зробіць заключэнне, якія супрацьаварыйныя мерапрыемствы неабходна зрабіць.

У адрамантаваным касцёле плануецца размясціць канцэртную залу для мясцовай музычнай школы, аднавіць орган, а таксама стварыць музей:

- То бок задача - захаваць помнік архітэктуры і зрабіць так, каб ён прыносіў карысць, - патлумачыў Дзяніс Касцюкевіч.

Збор сродкаў працягваецца. Рэквізіты дабрачыннага рахунку: BY73 BAPB 31352908100160000000, в РКЦ № 19 в г.Мстиславль филиала ОАО «Белагропромбанк – Могилевское областное управление» Код BAPВBY27458, УНП 790613221 (Пожертвование на восстановление бывшего костела в Мстиславле).

Media

Last modified onПанядзелак, 12 Люты 2018 15:08
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць