Беларуская ГКЦ прыме ўдзел у сустрэчы біскупаў усходніх цэркваў Еўропы
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У Італіі збяруцца прадстаўнікі 12-ці ўсходніх каталіцкіх цэркваў кантынента.
Сустрэча біскупаў усходніх каталіцкіх цэркваў Еўропы адбудзецца 14-17 чэрвеня ў Італіі. Форум у горадзе Лунгра збярэ біскупаў і духавенства - прадстаўнікоў 12-ці ўсходніх каталіцкіх цэркваў Еўропы, а таксама гасцей з Ватыкана, паведамілі Katolik.life у Радзе еўрапейскіх біскупскіх канферэнцый.
Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі Беларускай, Чэшскай, Казахстанскай, Украінскай, Венгерскай грэка-каталіцкай цэркваў, а таксама Армянскай і іншых цэркваў Еўропы.
Ва ўлонні Каталіцкай Царквы існуюць Памесныя Цэрквы, якія знаходзяцца ў поўнай еднасці з Рымскім Касцёлам, але якія адрозніваюцца ад лацінскай Каталіцкай Царквы рознымі формамі літургічнага культу і народнай пабожнасці, сакраментальнай і кананічнай дысцыплінамі, тэрміналогіяй і багаслоўскімі традыцыямі.
Першая сустрэча біскупаў усходніх каталіцкіх цэркваў Еўропы адбылася ў 1997 годзе. Пачынаючы з 2009 года гэтыя сустрэчы праходзяць пад патранатам Рады еўрапейскіх біскупскіх канферэнцый.
Грэка-каталіцкая царква Беларусі налічвае каля 20 прыходаў і да 10 тыс. вернікаў. Кіраўніцтва штодзённым жыццём Царквы ажыццяўляе Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Related items
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл