Паломнікі на шляху ў Будслаў і фэст у гонар Маці Божай - трансляцыя
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Ва ўрачыстасцях 1-2 ліпеня ўдзельнічаюць тысячы каталіцкіх вернікаў.
Сотні пілігрымаў прайшлі шмат дзён і кіламетраў на шляху да абраза Маці Божай Будслаўскай, урачыстасці ў гонар якой католікі Беларусі праводзяць у Нацыянальным санктуарыі 1-2 ліпеня.
Самай доўгай і адной з самых масавых з'яўляецца пілігрымка «Брэст - Будслаў», удзельнікі якой ідуць 537 кіламетраў на працягу 16 дзён. Таксама да абраза Найсвяцейшай Панны Марыі накіроўваюцца пешыя пілігрымкі з Мінска, Віцебска, Ліды, Гудагая і іншых куткоў Беларусі.
Пілігрымы прыйдуць у Будслаў 1 ліпеня, увечары для іх пройдзе адмысловая святая Імша. Начная служба з працэсіяй распачнецца апоўначы, а назаўтра, 2 ліпеня ў 11.00, адбудзецца галоўная святая Імша з удзелам беларускіх біскупаў і многіх святароў. Служыць Імшу будзе Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.
СМОТРИТЕ: Море эмоций и радости: один день в пилигримке в Будслав [фото + видео]
Media
Related items
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Ва ўмовах вострага недахопу святароў прызначаны пробашчы парафій, дзе служылі польскія ксяндзы