Распавядзі пра цуд: санктуарый у Браславе збірае сведчанні
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Прымаюцца допісы любога жанру і фармату да 10-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў
Да 10-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў каталіцкая парафія ў Браславе просіць усіх жадаючых распавесці пра цуды, якія здзейсніліся праз заступніцтва Маці Божай. Сёлета Віцебская дыяцэзія будзе перажываць 10-годдзе каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. З гэтай нагоды і ладзіцца незвычайная акцыя.
- Калі жадаеце падзяліцца сведчаннямі свайго аздараўлення душы і цела, альбо натхнённым вершам да Марыі, просім дасылаць вашыя лісты на электронную пошту wolodiasds@mail.ru ці пакідаць у спецыяльнай скрыні для пытанняў у канцы касцёла, ці прыносіць у сакрыстыю, - паведамляе парафія.
Прымаюцца допісы любога жанру і фармату: сведчанні, эсэ ці вершы - усё пра заступніцтва Маці Божай у браслаўскай іконе.
- Калі вам ёсць, што распавесці, але не любіце пісаць, паведамце нам, мы з радасцю вас паслухаем і запішам сведчанне. Заахвочваем вас дзяліцца сваімі перажываннямі і сведчаннямі веры, каб праз гэта памнажалася вера іншых, - дадалі ў парафіі.
Related items
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле