BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Былы касцёл ва Уздзе купіў мясцовы жыхар, каб аднавіць будынак

У касцёле хрысцілі бацьку Янкі Купалы, а цяпер там павінны «захаваць гісторыка-стылістычныя асаблівасці будынка»

Пустуючы будынак раённага цэнтра культуры ва Уздзе, нарэшце, купілі. Гэта двухпавярховы будынак з двума прыбудовамі і двума навесамі, агульная плошча 980,9 кв.м, 1798 года пабудовы. У той час, у канцы XVIII стагоддзя будынак ўзводзіўся як каталіцкі храм Узвышэння Святога Крыжа. Касцёлам ён быў да прыходу да ўлады бальшавікоў, якія адабралі святыню ў вернікаў і паставілі там Дом культуры. Пасля падзення камунізму ва Уздзе пабудавалі новы касцёл. А ў былым апошнія гады праводзіліся дыскатэкі, аднак будынак старэў, а капрамонт у ім ўлады не рабілі. У выніку былы касцёл запусцілі і вырашылі прадаць з аўкцыёну. І толькі цяпер, у лістападзе 2019 года, праз больш за тры гады, памяшканне прадалі.

- Адзіны ўдзельнік электронных таргоў набыў будынак па пачатковай цане, павялічанай на пяць адсоткаў, за 27 241,04 руб. У абавязацельствах у новага ўласніка - захаваць гісторыка-стылістычныя асаблівасці будынка, а вось з напрамкам магчымага выкарыстання нерухомай маёмасці ўласнік пакуль не вызначыўся. Зямельны ўчастак плошчай 0,3973 га будзе прадастаўлены пакупніку ў арэнду на 99 гадоў, - паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Стала вядома, хто стаў пакупніком - гэта мясцовы жыхар, які, паводле яго слоў, не мог бачыць, як гістарычны будынак разбураецца. Што пакупнік плануе размясціць у адноўленым будынку, пакуль не удакладняецца. Нагадаем, касцёл Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе вядомы тым, што тут хрысцілі бацьку беларускага класіка Янкі Купалы - Дамініка Луцэвіча.

Last modified onПанядзелак, 18 Лістапад 2019 17:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць