BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ішоў у касцёл і трапіў пад машыну: у Маладзечна развіталіся з паважаным настаўнікам

Мужчыну збіла аўто перад самым храмам, куды ён рана раніцай ішоў на Рараты

У самым пачатку Адвэнту, перыяду чакання прыходу Збавіцеля, сустрэча з Панам адбылася ў каталіцкага верніка з Маладзечна, паважанага ў горадзе чалавека Вікенція Уладзіміравіча Сіроты. 72-гадовы мужчына трапіў пад колы аўто, прычым, у той момант, калі ішоў на Раратнюю службу ў храм. Трагедыя адбылася рана раніцай 2 снежня непадалёк ад касцёла. Было яшчэ цёмна, і на пешаходным пераходзе Вікенція Уладзіміравіча збіла машына. Яго забралі ў лякарню, але ўратаваць не змаглі - ад атрыманых траўмаў мужчына памёр у рэанімацыі. У той жа вечар ён адышоў у вечнасць.

У апошні час, нягледзячы на ​​гады, Вікенцій Уладзіміравіч працаваў настаўнікам матэматыкі ў гімназіі № 7.

- Калектыў супрацоўнікаў, бацькоў, навучэнцаў гімназіі смуткуе ў сувязі са стратай Настаўнікі, Чалавека - Вікенція Уладзіміравіча Сіроты. Усё ягонае жыццё - прыклад бязмежнай адданасці прафесіі, служэння людзям, міласэрнасці і мудрасці. Мы назаўжды запомнім яго спагадлівасць, высокія душэўныя якасці, жыццялюбства. Калектыў гімназіі падзяляе горыч незаменнай страты са сваякамі і блізкімі, - адзначае адміністрацыя гімназіі. Шмат добрых водгукаў пра загінуўшага настаўніка з'явілася ў сацсетках і ад былых вучняў.

Вікенцій Уладзіміравіч выкладаў матэматыку ў школах некалькіх вёсак і гарадоў, быў дырэктарам школы, начальнікам аддзела адукацыі, старшынёй гарсавета дэпутатаў. А апошнія 19 гадоў - настаўнікам матэматыкі ў гімназіі №7.

Добра ведаюць Вікенція Уладзіміравіча і мясцовыя католікі. У прыватнасці, ён быў пастаянным удзельнікам штогадовай пешай пілігрымкі Маладзечна - Будслаў. Нягледзячы на ​​гады, разам з моладдзю ён пераадольваў пешшу доўгі шматдзённы шлях да Маці Божай Будслаўскай.

4 лістапада ў касцёле св. Піо прайшла пахавальная святая Імша, дзе парафія развіталася з Вікенціем Уладзіміравічам.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць