BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Што спяваць на Раство? Паглядзім і развучым вядомыя спевы

Гэта дапаможа адчуць радасную і святочную атмасферу Нараджэння Збаўцы

Група «Евангельская Беларусь» адмыслова да свята Божага Нараджэння запісала новы кавер на вядомы беларускі спеў «Учора з вячора».

- Спадзяемся, што гэта дапаможа вам адчуць тую радасную і святочную атмасферу Нараджэння Збаўцы. Шчаслівага Раства! - пішуць аўтары.

А вось як гучаць іншыя вядомыя беларускія калядныя спевы. Ніжэй глядзіце відэа з выкананнем гэтых спеваў.

 

A ўчора з вячора

A ўчора з вячора засвяціла зора (х 2).

Зора засвяціла (х 2),

ўвесь свет абудзіла (х 2).

Нам прыйшла навіна (х 2),

што Дзева Марыя нарадзіла Сына.

Хрыстус нарадзіўся (х 2),

свет узвесяліўся (х 2).

Людзі, паспяшайце (х 2),

Збаўцу прывітайце (х 2).

Хрыста нараджэнне (х 2)

людзям на збаўленне (х 2).

 

Зямля і неба

Зямля і неба, зямля і неба

Радасна спяваюць.

Анёлы свету, Анёлы свету

Дзіва абвяшчаюць:

Хрыстус радзіўся, Бог аб'явіўся,

Анёлы славяць, цудна спяваюць.

Пастушкі іграюць, вол з аслом вітаюць.

У дзіцяці Бога знаюць!

У Бэтлееме, у Бэтлееме

Дзіўная навіна:

Прачыста Дзева, Прачыста Дзева

Нарадзіла Сына!

Хрыстус радзіўся...

Марыя Матка, Марыя Матка

Дзіцятка пястуе

I стары Юзаф, і стары Юзаф

Езуса гадуе.

Хрыстус радзіўся...

I каралі тры, і каралі тры

3 Усходу прыбылі,

Богу Дзіцяці, Богу Дзіцяці

Ахвяры злажылі.

Хрыстус радзіўся...

Бліснула Сонца, бліснула Сонца,

Сонца праўды вечнай,

Надзея грэшным, надзея грэшным

Шчаслівасці вечнай.

Хрыстус радзіўся...

Прыходзьце кожны, прыходзьце кожны

Прывітаць Езуса, 3 чыстай душою, з чыстай душою

Выслаўляць Хрыстуса.

Хрыстус радзіўся...

Будзь жа вітаны і праслаўлёны,

Міласэрны Пане!

Праз Тваю волю - гора, нядоля

Хай жа нас не зможа.

Хрыстус радзіўся...

 

Ціхая ноч (гэтая знакамітая Калядка была ўключаная ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 19 стагоддзі яе напісаў пробашч сельскага храма і царкоўны арганіст з Аўстрыі. Песня перакладзена на многія мовы, у тым ліку і на беларускую)

Ціхая ноч, святая ноч,

Спіць усё, спіць даўно,

Толькі Маці святая ўсцяж

Ціха ў яслях люляе Дзіця:

Спі, Сыночак малы,

Люлі, люлі, спі.

А ў гары ўсё гарыць

Серабром зорных крыг.

Хор Анёлаў пяе пастухом

Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,

Светлай песняй хвалы

Славяць Збаўцу зямлі.

Ціхая ноч, святая ноч,

Ў родны край завітай,

Людзям сум і тугу разгані,

Хай жа цешацца ў гэтыя дні,

У святую ноч, У святую ноч.

 

Добры вечар табе, пане-гаспадару! (папулярная ўкраінская Калядка, перакладзеная на беларускую)

Добры вечар табе, пане гаспадару.

Радуйся! Ой, радуйся, зямля, Сын Божы нарадзіўся!

Засцілайце столы, усе колькі маем.

Радуйся!..

Да й кладзіце калачы святое пшаніцы.

Радуйся!..

Да й прышлі к нам жэ тры святы ў госці.

Радуйся!..

Да й першае свято - Хрыстова Раджэнне.

Радуйся!..

А другое свято - Святога Васіля.

Радуйся!..

А трэцяе свято - Святое Хрышчэнне.

Радуйся!..

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць