BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Выплаты непад’ёмныя і несправядлівыя». Курыя - пра сітуацыю з Чырвоным касцёлам

У курыі пералічылі, якія працы зрабілі ў святыні католікі на свае грошы

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай царквы 20 ліпеня апублікавала заяву адносна запазычанасці парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску. Нагадаем, цяпер праходзіць збор подпісаў пад заявай з просьбай аб перадачы святыні, якая знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, Каталіцкай царкве. Курыя назвала выстаўленыя парафіі Чырвонага касцёла выплаты непад’ёмнымі і несправядлівымі. 

- У 1990 годзе будынак касцёла быў перададзены католікам у бязвыплатнае карыстанне без перадачы яго ва ўласнасць парафіі, што мы лічым несправядлівым рашэннем, бо ён быў пабудаваны католікамі і павінен ім па праве належаць, - цытуе заяву курыі Catholic.by.

Нядаўна Мінгарвыканкам тлумачыў запазычанасць парафіі і падкрэсліваў, што з дзяржаўнага бюджэту фінансавалася рэканструкцыя святыні. У сваю чаргу курыя адзначыла, што за кошт вернікаў і пры іх непасрэдным удзеле адбывалася аднаўленне будынка святыні і парафіяльнага дома.

У прыватнасці, было выканана ўнутранае пераабсталяванне касцёла са зносам міжпаверхавых перакрыццяў, унутраных сценаў і перагародак і аднаўленнем яго першапачатковага выгляду, была здзейснена замена даху касцёла і парафіяльнага дома металадахоўкай, былі адлітыя і ўсталяваныя на вежах і іншых элементах касцёла 9 бронзавых і 2 жалезныя крыжы, нанава былі пабудаваныя падвальныя памяшканні, былі адрэстаўраваны вітражы будынка касцёла, галерэі і галоўнай вежы, была ўзведзена гранітная падпорная сценка па перыметры тэрыторыі комплексу будынкаў, а таксама парадныя сходы з чырвонага граніту і былі праведзеныя яшчэ многія іншыя працы.

- Аднак пасля праведзенай у 2018-2019 гадах рэканструкцыі комплексу Чырвонага касцёла, у першым квартале 2020 года парафія атрымала дакументы, у якіх указана, што, згодна з заключанымі дагаворамі бязвыплатнага карыстання, дадаткова звыш камунальных плацяжоў штомесячная сума выплат рэлігійнай супольнасці на карысць КУП «Мінская спадчына» складае 12 950, 39 рублёў як кампенсаванне за зямельны падатак, амартызацыю і падатак на нерухомасць, - адзначаюць у курыі. - Атрымліваецца так, што дзяржава, не пытаючыся ў парафіі, як быццам пазычыла ёй і цяпер патрабуе вяртання.

Курыя заклікала дзяржаўныя ўлады перагледзець сваё рашэнне, перадаць комплекс будынкаў Чырвонага касцёла парафіі і тым самым аднавіць права карыстання падаткавымі ільготамі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць