BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Без тлумачэння прычын: арцыбіскупа Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь

Апошнім часам іерарх агучваў пазіцыю каталіцкіх біскупаў па вострых пытаннях

31 жніўня супрацоўнікі памежнай службы Беларусі адмовілі ва ўездзе ў краіну Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, які з'яўляецца старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. На памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая - Брузгі, калі 74-гадовы іерарх уязджаў з Польшчы ў Беларусь пасля замежнай камандзіроўкі, супрацоўнікі беларускай памежнай службы адмовілі кіраўніку беларускага каталіцкага епіскапату ва ўездзе ў краіну без тлумачэння прычыны.

За высвятленнем прычыны забароны ўезду на тэрыторыю Беларусі памежнікі адрасавалі ў Дзяржпамежкамітэт. Мітрапаліту давялося вярнуцца назад на тэрыторыю Польшчы. Там ён будзе чакаць адказу памежных уладаў.

Інцыдэнт называюць нонсэнсам, бо Мітрапаліт - грамадзянін Беларусі. Невядома, якой, на падставе заканадаўства, можа быць прычына забароны ва ўездзе ў краіну грамадзяніна дзяржавы.

Апошнім часам іерарх выказваў пазіцыю каталіцкіх біскупаў па вострых пытаннях: адносна мінулых прэзідэнтскіх выбараў, пратэстаў, што пачаліся пасля агучвання афіцыйных вынікаў галасавання, беспрэцыдэнтнага гвалту з боку сілавых структур.

Напярэдадні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрв'ю польскаму тэлеканалу выказаў сваё меркаванне аб тым, што беларускі народ «дарос да таго, каб адстойваць свае правы, і гэта ўжо іншае пакаленне, чым 26 гадоў таму». Паводле Мітрапаліта, «ёсць падставы меркаваць, што выбары праходзілі несумленна», і Каталіцкая царква ў Беларусі хоча мірнага вырашэння.

Іерарх папярэдзіў, што «грамадства сёння падзялілася, і гэта - вельмі вялікая небяспека».

Last modified onАўторак, 01 Верасень 2020 18:10
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць