Каляндар галоўных каталіцкіх святаў у 2021 годзе
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Вялікдзень католікі адзначаць 4 красавіка, а Божае Нараджэнне будзем святкаваць два выходных дні запар
Публікуем каляндар святаў і ўрачыстасцяў, якія адзначаюцца ў Каталіцкай Царкве ў 2021 годзе. Папялец, пачатак Вялікага посту, будзе ўжо 17 лютага. Гэта значыць, што папулярнае ў грамадстве свецкае свята Жаночы дзень, 8 сакавіка, католікі не будуць святкаваць гуляннямі і застоллем.
Вялікдзень католікі адсвяткуюць 4 красавіка. Пачатак Адвэнту адбудзецца 28 лістапада. А Божае Нараджэнне, 25 снежня, прыпадае на суботу. Гэта значыць, што наперадзе выходны дзень, таму католікі змогуць святкаваць Раство два дні запар.
Тлустым шрыфтам выдзелены ўрачыстасці, якія могуць прыпадаць на буднія дні, але так як і ў кожную нядзелю, удзел у Імшы і ўстрыманне ад абавязковай працы для вернікаў у гэтыя дні неабходныя.
Святой Багародзіцы Марыі - 1 студзеня
Аб'яўленне Пана (Тры Каралі) - 6 студзеня
Хрост Пана - 10 студзеня
Ахвяраванне Пана - 2 лютага
Папялец (пачатак Вялікага посту) - 17 лютага
Святога Юзафа - 19 сакавіка
Звеставанне Пана - 25 сакавіка
Пальмавая (Вербная) нядзеля - 28 сакавіка
Вялікдзень - 4 красавіка
Свята Божай Міласэрнасці - 11 красавіка
Унебаўшэсце Пана - 13 траўня
Спасланне Святога Духа (Пяцідзесятніца) - 23 траўня
Найсвяцейшай Тройцы - 30 траўня
Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста - 3 чэрвеня
Святых апосталаў Пятра і Паўла - 29 чэрвеня
Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай - 3 ліпеня
Перамянення Пана - 6 жніўня
Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі - 15 жніўня
Нараджэнне Божай Маці - 8 верасня
Узвышэння Святога Крыжа - 14 верасня
Дзень усіх святых - 1 лістапада
Успамін усіх памерлых вернікаў - 2 лістапада
Хрыста, Валадара Сусвету - 21 лістапада
Пачатак Адвэнту - 28 лістапада
Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі - 8 снежня
Божае Нараджэнне - 25 снежня
Святой Сям'і - 26 снежня
Related items
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі
-
Каталіцкі святар у Беларусі сустрэў Пасху за кратамі і працягвае знаходзіцца ў зняволенні