BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У новым каталіцкім календары-2022 - Маці Божая Гомельская

Каб стварыць каляндар, прысвечаны сёстрам назарэтанкам, аўтары праехалі 2 тыс. кіламетраў

4 верасня, у літургічны ўспамін адзінаццаці благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка, прадстаўлены адмысловы каталіцкі каляндар на 2022 год. У ім - апісанне каталіцкіх традыцый, абразы з беларускіх святыняў, малітвы і літаніі да Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту і нават назарэтанскія рэцэпты. Дзеля стварэння календара аўтары праехалі 2 тыс. кіламетраў, у тым ліку наведалі Гомель. Тут, у дзвюх каталіцкіх парафіях, ёсць рэліквіі навагрудскіх мучаніц, і адбываюцца адмысловыя набажэнствы. Таксама цікава, што ў календары ёсць абраз Маці Божай Гомельскай - алтарны абраз парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Савецкім раёне Гомеля.

Гартаючы кожную старонку календара, можна даведацца не толькі цікавую інфармацыю пра назарэтанак, але і замілавацца адмысловымі беларускімі абразамі з іх родных парафій. У календары змешчаныя і асноўныя назарэтанскія малітвы, якімі зможа памаліцца кожны. У канцы календара ёсць “малітоўная скрынка”: адрасы кляштараў сясцёр, на якія можна дасылаць свае малітоўныя інтэнцыі. Кожная дасланая інтэнцыя будзе ўключаная ў малітоўную сетку сясцёр назарэтанак.

Таксама ў календары можна знайсці апісанне многіх каталіцкіх традыцый; Евангелле, якое чытаецца кожны дзень падчас святой Імшы; праваслаўныя і дзяржаўныя святы. А на апошняй старонцы чакае сюрпрыз для гаспадыняў: адмысловыя кулінарныя рэцэпты ад сясцёр назарэтанак. Памер абразоў у календары таксама невыпадковы: 20 на 25 см, што дазволіць змясціць іх у рамку і зберагчы ў сваім доме яшчэ доўгі час пасля заканчэння 2022 года. Каляндар “Слядамі сясцёр назарэтанак па Беларусі” на 2022 год можна набыць у інтэрнэт-краме хрысціянскіх сувеніраў Dobry-pastyr.by.

1 жніўня 1943 года духоўныя дочкі благаслаўлёнай Францішкі Сядліскай “напісалі” мучаніцкую старонку ў гісторыі Кангрэгацыі. Яны ахвяравалі сваё жыццё за сем’і і святара Аляксандра Зянкевіча і былі расстраляныя гітлераўцамі ў лесе пад Навагрудкам. Аддалі сваё жыццё за людзей, побач з якімі жылі і працавалі, за якіх і разам з якімі маліліся. Благаслаўлёныя і мужныя заступнікі перад Богам з аднаго боку, а з другога – звычайныя ахвярныя сёстры, якія з вялікай любоўю выконвалі свае простыя штодзённыя абавязкі. Менавіта з памятнымі для іх мясцінамі сёстры назарэтанкі запрашаюць сёння пазнаёміцца бліжэй - праз каляндар.

Last modified onСубота, 04 Верасень 2021 22:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць