BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Крэатыў, эстэтыка, экалагічнасць. Паглядзіце, які Адвэнт-каляндар стварыла гамяльчанка

Асновай стаў дэкаратыўны камін, які ўпрыгожылі скрынкамі і слоічкамі з заданнямі і, вядома, пачастункамі

Прыёмная мама Ала Кудраўцава, парафіянка гомельскага касцёла Нараджэння Божай Маці, зрабіла крэатыўны Адвэнт-каляндар у сваім дзіцячым доме сямейнага тыпу. 28 лістапада ў католікаў распачаўся Адвэнт - гэта час радаснага чакання прыходу Збаўцы Езуса Хрыста. Ёсць такая традыцыя - каб дзеці маглі лепш падрыхтавацца да Раства і ім было цікавей чакаць свята, бацькі купляюць або самі прыдумляюць Адвэнт-каляндар.

- Спачатку на месцы незадзейнічаных міжпакаёвых дзвярэй мы зрабілі з кардона дэкаратыўны камін. А цяпер на яго аснове - Адвэнт-каляндар, - распавядае Katolik.life прыёмная мама. - Узялі скрынкі і слоічкі з-пад водных фарбаў, з-пад розных прадуктаў. У нас задумка - яшчэ і экалагічнасць, другое жыццё гэтых рэчаў. На скрынках - запіскі з заданнямі на кожны дзень, якія мы выразалі з часопіса "Ave Maria". А ўнутры - цукеркі, якія можна ўзяць пасля выканання задання.

У доме ў Алы Кудраўцавай заўсёды шумна і весела - цяпер у яе жывуць пяцёра прыёмных дзяцей, а яшчэ гасцююць выпускнікі і ўнукі.

Media

Last modified onНядзеля, 28 Лістапад 2021 18:37
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць