BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Будславе ладзяць дабрачынны кірмаш - сродкі накіруюць на рамонт

Усіх жадаючых запрашаюць прыносіць сувеніры, падарункі і іншыя рэчы для кірмаша

Будслаўская парафія запрашае прыняць удзел у дабрачынным Калядным кірмашы. Усе атрыманыя сродкі накіруюць на рамонтныя працы ў касцёле.

- Мы хочам зрабіць кірмаш, на які кожны жадаючы можа прынесці свае падарункі і кожны жадаючы можа забраць сабе нейкі сувенір за любую суму ахвяраванняў, - тлумачаць арганізатары. - Прыносьце сувеніры, статуэткі, гліняны посуд, карціны, цацкі - усё, што вы ўмееце рабіць, усю вашу творчасць.

Збор працягнецца да 19 снежня, затым пачнецца кірмаш. Пункты збору падарункаў: касцёл у Будславе, касцёл на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44а).

Паводле інфармацыі парафіі, на адбудову святыні пасля пажару ў траўні 2021 году сабрана звыш 1 млн 120 тыс. рублёў ахвяраванняў. Нагадаем, базыліку цалкам накрылі часовым дахам, умацавалі купал. Але ёсць неабходнасць далей працягваць рамонтныя працы.

Last modified onПанядзелак, 29 Лістапад 2021 15:02
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць