BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Канцэрт, майстар-класы, кірмаш: як адзначаць «Стаўпецкія Казюкі»

Упершыню ў Стоўбцах запланавалі правядзенне свята на гарадскім узроўні ў гонар каталіцкага святога Казіміра

Рыма-каталіцкая парафія св. Казіміра ў Стоўбцах абвясціла аб правядзенні фэсту "Стаўпецкія Казюкі" ў гонар святога Казіміра. Свята запланавана на 6 сакавіка 2022 г. пры падтрымцы Стаўбцоўскага райвыканкама.

- Святы Казімір, афіцыйны патрон Літвы і ўсіх земляў былога Вялікага княства Літоўскага, патрон моладзі і маладых палітыкаў, лічыцца адным з найбольш шанаваных на нашых землях святых. Пра народную любоў сведчыць і ягонае ласкавае народнае імя - Казюк, ад якога пайшла назва адпустовага фэсту - Казюкі. Найбольш вядомы фэст "Казюкас" у Вільні. Аднак апошнім часам геаграфія гэтага традыцыйнага свята робіцца ўсё больш шырокай. У Беларусі вялікае прызнанне атрымалі Казюкі ў Горадні. Але і невялікія Стоўбцы, дзе парафія гістарычна носіць імя гэтага святога ўжо чатыры стагоддзі, таксама маюць вялікае жаданне годна ўшанаваць памяць святога, вядомага сваёй пабожнасцю, асаблівай адданасцю Маці Божай і шматлікімі справамі дабрачыннасці", - паведамілі Katolik.life у аргкамітэце.

Там адзначылі, што раней свята ў парафіі абыходзілася парафіяльным адпустам, сёлета ж арганізоўваецца ў больш шырокім фармаце: з урачыстай канцэртнай праграмай, выставамі і кірмашом. Падчас фэсту запланаваныя розныя майстар-класы: рамесніцкія, мастацкія, беларускіх танцаў; гандаль рамесніцкай і сувенірнай прадукцыяй, кулінарнымі вырабамі, прадукцыяй прадпрыемстваў горада і раёна, а галоўнае - вясёлая святочная вясновая атмасфера.

На свята запрашаюць жыхароў і гасцей горада. Вітаецца прыезд арганізаваных турыстычных груп. Таксама арганізатары запрашаюць да ўдзелу, да прэзентацыі сваёй прадукцыі і паслугаў рамеснікаў і аграсядзібы Стаўпецкага і суседніх раёнаў.

Расклад урачыстасцяў:

10.00 – збор удзельнікаў на плошчы Леніна ў Стоўбцах;

10.30 – пачатак свята ад касцёла святога Казіміра (вуліца Ленінская, 72); вітаем на шэсці гасцей у годных нацыянальных, гістарычных і карнавальных строях;

11.00 – святая Імша ў касцёле (новы будынак);

12.00 – пачатак канцэртнай праграмы, кірмашу і іншых мерапрыемстваў фэсту.

Кантактныя тэлефоны:

+375 29 6137085 – Алесь Белы, +375 29 8547164 – Ганна Бычынская.

Last modified onЧацвер, 03 Люты 2022 17:20
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць