BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пасярэдніцтва ў перамовах, пасланнік Папы ў Кіеве - што робіць Ватыкан, каб спыніць вайну

Кардынал Паралін у размове з Лаўровым заклікаў спыніць узброеныя напады, стварыць гуманітарныя калідоры, адмовіцца ад ваеннага насілля на карысць перамоў

Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду 9 сакавіка пацвердзіў размову кардынала Дзяржсакратара П'етра Параліна з кіраўніком расійскай дыпламатыі Сяргеем Лаўровым:

«Пацвярджаю тэлефонную размову паміж кардыналам Дзяржсакратаром і міністрам замежных спраў Расіі. Кардынал перадаў глыбокую заклапочанасць Папы Францішка вайной, якая працягваецца ва Украіне, і пацвердзіў словы Пантыфіка з мінулай нядзелі, што прагучалі падчас малітвы Анёл Панскі. У прыватнасці, ён паўтарыў заклік спыніць узброеныя напады, стварыць гуманітарныя калідоры для грамадзянскага насельніцтва і ратавальнікаў, адмовіцца ад ваеннага насілля на карысць перамоў. Такім чынам, Дзяржсакратар канчаткова пацвердзіў гатоўнасць Святога Пасаду “зрабіць усё магчымае на службе міру”», - цытуе vaticannews.va/be.

Падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі, 6 сакавіка, Францішак скіраваў надзвычай моцны заклік у сувязі з драматычнай сітуацыяй ва Украіне: «Гэта не проста ваенная аперацыя, а вайна, якая сее смерць, разбурэнне і беднасць. Ахвяр становіцца ўсё больш, як і людзей, якія ўцякаюць, асабліва маці і дзяцей. У гэтай шматпакутнай краіне кожную гадзіну драматычным чынам узрастае патрэба ў гуманітарнай дапамозе».

У той жа час, у аўторак, 8 сакавіка, кардынал Конрад Краеўскі прыбыў ва Украіну са спецыяльнай місіяй. Мэта яго візіту - засведчыць асабістую блізкасць Папы да ўкраінскага народа. Мясцовыя іерархі сустрэліся з папскім пасланнікам адразу пасля яго прыбыцця ў Львоў. Элемазінарый падкрэсліў, што хацеў бы наведаць цэнтры сацыяльнай дапамогі, сустрэцца з бежанцамі і ахвярамі вайны. Візіт, які Францішак папрасіў здзейсніць кардынала Краеўскага, павінен працягвацца столькі, колькі неабходна будзе падтрымліваць украінскі народ ад імя Святога Пасаду ў гэтыя драматычныя дні яго гісторыі.

Last modified onНядзеля, 13 Сакавік 2022 16:05
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць