У Будславе паказалі, як рэстаўравалі абраз Маці Божай
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Адноўлены як жывапіс, так і ўсе металічныя і драўляныя дэталі
Каталіцкі Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе апублікаваў здымкі з працэсу рэстаўрацыі старадаўняга цудатворнага абраза Панны Марыі.
Нагадаем, калі ў будслаўскім касцёле адбыўся пажар, абраз Маці Божай адразу быў вынесены з храма ў надзейнае месца. Пасля Будслаўскага фэста, пакуль ішлі працы па аднаўленню даху касцёла, была прынята рашэнне зрабіць рэстаўрацыю абраза. Працы выканалі ў поўнай меры: аднавілі як жывапіс, так і ўсе металічныя і драўляныя дэталі. Апошні раз рэстаўрацыя праводзілася на пачатку 1990-х гадоў. Зараз абраз Маці Божай ужо знаходзіцца у касцёле.
Будслаўскі абраз Маці Божай - адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў Беларусі. Ен напісаны невядомым майстрам у ХVI стагоддзі. Падараваны ў 1598 Папам Рымскім Кліментам VIII мінскаму ваяводзе Яну Пацу. Зафіксаваны шматлікія цуды, здзейсненыя праз заступніцтва Маці Божай пасля малітвы ля будслаўскага абраза. Ад пачатку 1990-х аднавіўся яго культ, у Будслаў адбываюцца пілігрымкі. 2 ліпеня 1998 года кардыналам Казімірам Свёнткам цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай быў каранаваны папскімі каронамі.
Фота: рэстаўратар Аркадзь Шпунт
Related items
-
Украіне – мір, грэшнікам – навяртанне. Біскуп заклікаў да Акту пасвячэння Найсвяцейшай Багародзіцы
-
«Ёсць вы – ёсць Касцёл». Што пажадалі жанчынам святары і біскуп
-
Даследчыца з Акадэміі навук пачала знаёміць у сеціве са старажытнымі беларускімі абразамі. Першы – Маці Божай Снежнай
-
Касцёл XVII стагоддзя ў Мінску ўзарвалі дзеля помніка Сталіну. А праз паўгода пасля яго адкрыцця правадыр памёр
-
Як адзначаць 8 сакавіка ў Вялікі пост? Вось што сказалі святары