BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Чаму Марадона?» Выгляд новага касцёла ў Віцебску выклікаў дыскусіі сярод вернікаў

Некаторыя крытыкуюць знешні выгляд храма і фрэскі, іншым - падабаецца. Ацаніце і вы

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 9 ліпеня пасвяціў новы рыма-каталіцкі храм у абласным цэнтры - касцёл святога Ігнацыя Лаёлы. Будынак і знешне, і знутры адрозніваецца ад храмаў, якія мы прывыклі бачыць - гэта комплекс з парафіяльным домам і кляштарам. На незвычайны выгляд новай святыні, будаўніцтвам якой займаліся айцы езуіты, звярнуў увагу і біскуп - паводле яго, касцёл не падобны на музей, таму «людзі будуць прыходзіць сюды не за эстэтычнай асалодай, а таму, што тут іх чакае Асоба, якая іх вельмі моцна любіць».

Аднак у часткі вернікаў знешні выгляд комплекса, куратарам праекту якога стаў айцец Клеменс Верт SI, выклікаў крытыку і дыскусіі. Таксама як і фрэскі аўтарства вядомага мастака Уладзіміра Кандрусевіча.

Дарэчы, у Віцебску ёсць яшчэ адзін касцёл з незвычайным афармленнем - яго аздабляў той жа мастак (анёл з гітарай і Пуцін на каленях - чым здзівіў свет касцёл у Віцебску). А на фрэсках у новым касцёле пазналі знакамітага футбаліста Дыега Марадону, якому Папа Рымскі ўмывае ногі.

Фота: Сяржук Серабро і vitbichi.by

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць