Пробашч застаўся, ад арэнды памяшкання адмовіліся – што цяпер з Чырвоным касцёлам
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пра расследванне пажару, пасля якога храм закрылі для вернікаў, нічога не паведамляецца
Каталіцкія вернікі абмяркоўваць сітуацыю з закрытым Чырвоным касцёлам у Мінску пасля таго, як з'явілася афіцыйнае паведамленне аб прызначэнні адміністратара парафіі святога Сымона і святой Алены. Ім стаў ксендз Юрый Санько, а аб статусе пробашча ксяндза Уладзіслава Завальнюка ў інфармацыі нічога не гаварылася – што выклікала здагадкі і непаразуменні.
Як патлумачылі прадстаўнікі парафіі, інфармацыя аб тым, што кс. Уладзіслаў «звольнены з пасады пробашча», не адпавядае рэчаіснасці:
«У парафію прызначаны адміністратар па справах перамоваў з дзяржаўнымі ўстановамі і па пытаннях рамонту. Але кс. Уладзіслаў застаецца пробашчам парафіі, ніхто не адклікаў яго з гэтай пасады і не даваў іншага дэкрэта».
Таксама ў каментарах дадалі, што «кс. Юрыя Санько зрабілі "медыятарам" паміж дыяцэзіяй і дзяржаўнымі прадстаўнікамі, а адносна душпастырства – служэнне сакрамэнтаў і служэння св. Імшы за парафіян, клопат пра духоўнае дабро вернікаў, якія працягваюць тэрытарыяльна належыць да парафіі св. Сымона і св. Алены, – гэта надалей абавязак кс. Уладзіслава».
Прынята рашэнне пра часовае размяшчэнне і вядзенне дзейнасці парафіі святога Сымона і святой Алены ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі – гэта азначае, што ад прапановы уладаў аб арэндзе іншага памяшкання для парафіі закрытага касцёла вырашылі адмовіцца.
Адна з верніц адзначае, што «бачыла, як даюць афіцыйны каментар пра тое, чаму не пачынаюць рамонтныя працы ў Чырвоным Касцёле»:
«Бо ніхто не выносіць рэчы з касцёла (фігуры, алтар, лаўкі...). Але навошта іх выносіць, калі там не патрэбны рамонт. «Спадчына» рабіла рамонт некалькі год таму. Улады замоўчваюць разбітыя вокны ў закрыстыі. Я так разумею, што пробашч адмовіўся выносіць рэчы з касцёла, бо дабіваўся следства ў сувязі з разбітымі вокнамі».
Афіцыйна пра расследванне пажару, пасля якога Чырвоны касцёл закрылі для вернікаў, нічога не паведамляецца. З таго часу прайшло ўжо звыш двух месяцаў.
Related items
-
Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага ў Беларусі святара і яго абвінавачванне
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Каталіцкая царква не дабраслаўляе аднаполыя пары – Папа Рымскі ўнёс яснасць
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай