Святар, якому давялося пакінуць Беларусь, перадаў падарунак у сваю былую парафію
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ён павіншаваў вернікаў у Паставах са святам Божай Міласэрнасці і запісаў відэа.
Ксендз Анджэй Бульчак павіншаваў вернікаў каталіцкай парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах са святам Божай Міласэрнасці. Яно адзначаецца сёлета 16 красавіка, у другую нядзелю пасля Вялікадня, і з'яўляецца для пастаўскіх вернікаў парафіяльным святам.
Ксендз Анджэй служыў пробашчам у Паставах, але год таму вымушаны быў пакінуць Беларусь.
На відэа святар распавёў, што набыў у санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Кракаве падарунак для пастаўскіх вернікаў – арнат (літургічную вопратку) Езуса Міласэрнага. Ксендз Анджэй павіншаваў былых парафіян са святам і дадаў, што цяпер служыць у Гданьску, у тым ліку – для беларускіх католікаў, якія цяпер жывуць у гэтым польскім горадзе.
Пра сэнс свята Божай Міласэрнасці можна даведацца з допісу на старонцы Verbum Christi. «Хай ні адна душа не баіцца наблізіцца да Мяне – нават калі яе грахі будуць як пурпур (...) Я выліваю цэлае мора ласкаў на душу, якая набліжаецца да крыніцы Маёй міласэрнасці», – сказаў Езус сястры Фаустыне, як піша яна ў сваім «Дзённіку». Больш – па спасылцы >>>
Media
Related items
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла