Падчас праваслаўнай Радуніцы католікі Палесся таксама моляцца на могілках
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Працэсію і малітву правялі ў Нараўлянскім раёне – паслухайце, як спяваюць мясцовыя вернікі.
У дні, калі праваслаўныя адзначаюць Радуніцу і масава наведваюць магілы родных і блізкіх, у некаторых рэгіёнах каталіцкія вернікі таксама моляцца за памерлых на могілках. У прыватнасці, такая традыцыя ёсць у вёсцы Грушаўка Нараўлянскага раёна на гомельскім Палессі.
Малітва за памерлых адбылася ў Грушаўцы ў ІІІ Велікодную нядзелю, паведаміў ксёндз Януш Чарнамораў. Яна пачалася ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, а затым вернікі вырушылі працэсіяй на могілкі, дзе працягнулі малітву. Святар апублікаваў фота і відэа на сваёй старонцы.
А ў некаторых рэгіёнах у католікаў ёсць традыцыя наведваць і ўпрыгожваць магілы родных і блізкіх на Вялікдзень і ў наступныя нядзелі Пасхальнага перыяду – з верай ў тое, што Уваскрослы Езус Хрыстус уваскрасіць да вечнага жыцця і памерлых вернікаў.
Нагадаем, падчас Радуніцы (ад слова «радасць» з нагоды нараджэння для Неба) праваслаўныя святары на могілках праводзяць малебны і заклікаюць тых, хто прыходзіць на магілы, не ладзіць тут застолля. Піць спіртное і есці на магілах – гэта паганства. Памінаць памерлых варта малітвай, добрымі ўспамінамі, доглядам за магіламі. А сабрацца за сталом можна дома, каб там за сумеснай трапезай ўспомніць памерлых.
Media
Related items
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды